Вайна ва Украіне адбіваецца на Гарадзеншчыне

На працягу апошніх гадоў імпарт з Украіны на Гарадзеншчыну ўстойліва рос.

 

Напрыклад, сярод усіх краін СНД па імпарце тавараў на Гараденшчыну ў 2012-м г. Украіна (103,1 млн. даляраў) саступала толькі Расіі (394,6) і нашмат апярэджвала Узбекістан (7,4) і Казахстан (4,3), якія займалі 3-е і 4-е месцы ў спісе найбуйнейшых імпарцёраў.

 

Зараз жа імпарт украінскіх тавараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшыўся на 30%.

 

Так, у чэрвені быў фактычна спынены ўвоз у Беларусь украінскіх кандытарскіх вырабаў. Скараціўся таксама імпарт украінскага піва.

 

Страты ад скарачэння ўкраінскага імпарту нясуць не толькі ўкраінскія вытворцы, але і спажыўцы ў Беларусі, якія вымушаныя цяпер набываць прадукцыю іншых вытворцаў, якая часта каштуе даражэй.

 

Сур’ёзны удар па эканоміцы Гарадзеншчыны (найперш – па турыстычным бізнесе) нанесла і акупацыя Крыму: штогод у гэты рэгіён Украіны накіроўваліся тысячы гарадзенскіх турыстаў, якія цяпер абіраюць іншыя маршруты для адпачынку.