Лідскія школьніцы скінулі сяброўку з пятага паверха
Першапачаткова разглядалася версія пра тое, што дзяўчына сама скокнула ўніз, аднак, калі яна пачала размаўляць, то заявіла, што з вакна яе выкінулі аднакласніцы.
Жыццю пятнаццацігадовай дзяўчыны зараз пагрозы няма, аднак траўмы яна атрымала сур’ёзныя, у тым ліку пералом пазваночніка.
Паводле сведкаў, кампанія падлеткаў выпівала, пасля зайшлі на кватэру да хлопца, бацькоў якога не было дома. Там і здарылася трагедыя.
Паводле БЕЛТА