У Гродне пройдзе фестываль піва (+ піўная мапа Беларусі)

, |

Пляцоўкай для фестывалю стане парк Жылібера.

 

Адкуль могуць прыехаць удзельнікі фестывалю? Піўная мапа Беларусі

Калі для Гродна такога кшталту фестывалі – навінка, то ў розных краінах свету святы піва даўно ўжо карыстаюцца вялізнай папулярнасцю. 

 

“Твой стыль” склаў суб’ектыўны рэйтынг нацыянальных і замежных канкурэнтаў будучаму гарадзенскаму фестывалю піва.

 

Нацыянальны рэйтынг. Топ-3:

 

1. “Рок за Баброў”. Імпрэза, спансаруемая вытворцамі бабруйскага піва ўжо заваявала сабе імя і штогод збірае вялікую колькасць аматараў добрай музыкі і хмельнага напою.

Рок за Баброў – самая піўная музычная імпрэза Беларусі. Фота euraradio.fm

 

2. “Кубак піва”. Мусіў стаць беларускай версіяй славутага Актоберфэсту, але ціха сканаў, так і не паспеўшы належным чынам “разкруціцца”.

 

3. “Дажынкавы смак”. Фестываль у межах “Дажынак” разам зладзілі ў 2012 г. міністэрства гандлю і Гільдыя півавараў Беларусі. Піва было шмат, а фестывалю мала.

 

Міжнародны рэйтынг: Топ-5:

 

1. Актобэрфэст. Славуты піўны фэст у Мюнхене ладзіцца з 1810 г. і штогод збірае каля 6 млн. чалавек!

2. Фолькфэст. Ладзіцца з 1818 г. Штогод збірае ў Штутгарце каля 4 млн. чалавек. У адрозненні ад Актобэрфэста больш арыентаваны на сямейны адпачынак і папулярызацыю народных традыцый.

3. Пілснер Фэст. Куды больш сціплы па колькасці ўдзельнікаў (каля 60 тыс. чалавек), але надзвычай папулярны ў Чэхіі. Ладзіцца ў гонар аднаго з найстарэйшых бровараў –  Plzeňskэ Prazdroj, заснаванага больш за 170 год таму.

4. Піўны уік-энд у Брусэлі. Ужо 16 год ладзіцца ў сталіцы Бельгіі ў першыя выходныя верасня. Сапраўднае свята для аматараў арыгінальных смакаў!

5. Вялікі Лонданскі піўны фестываль. Ладзіцца з 1975 г. і збірае штогод каля 70 тыс. чалавек.

 

6. Фестываль піва ў Дэнверы. Уключаны ў кнігу рэкордаў Гінэса за колькасць прадстаўленых гатункаў піва. Ладзіцца штогод у пачатку кастрычніка.

 

7. Фестываль піва ў Цындао. Найвялікшы піўны фестываль у Азіі. Ладзіцца ў канцы жніўня ў Кітаі.