Сталі вядомыя кошты на першую гульню “Нёмана” у Лізе Еўропы

|

Супернікам “Нёмана” будзе ісландскі “Хабнарф’ёрдур”, які ў першым раўндзе Лігі Еўропы двойчы перамог паўночнаірландскі “Гленавон” (3-0 на сваім полі і 3-2 у гасцёх). 

 

Праз тыдзень гарадзенцы згуляюць сустрэчу ў адказ у Ісландыі, пасля якой і высветліцца, якая з каманд выйдзе ў трэці раўнд. І гэтую сустрэчу беларускія заўзятары таксама не ўбачаць на беларускім тэлебачанні.

 

Праблема з тэлепаказам гульні “Нёмана” у Лізе Еўропы звязаная з тым, што кіраўніцтва клуба не хоча бясплатна прадстаўляць БТ правы на трансляцыю са свайго стадыёна, а тэлекампанія не хоча за гэта плаціць.

 

БТ таксама не збіраецца плаціць ісландцам за правы на трансляцыю з іх стадыёна. Кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі прапанавала “Нёману” купіць самастойна правы на тэлетрансляцыю і перадаць затым іх БТ, але гарадзенская каманда і так знаходзіцца ў гаротным фінансавым стане і зрабіць гэта не можа.

 

Таму заўзятарам “Нёмана” лепш заўчасна паклапаціцца пра квіткі на стадыён у Гродне і шукаць інтэрнэт-трансляцыю з гульні ў Хабнарф’ёрдуры, якая адбудзецца 24 ліпеня.