На Фолюшы крадуць дрэвы
Ужо паўтара месяца жыхары дома 15/1 на Фолюшы шукаюць чалавека, які выкопвае ў двары зялёныя насаджэнні. Па словах пацярпелага Аляксандра, дрэвы ён купіў за свае грошы, каб акультурыць тэрыторыю двара.
Яшчэ ў пачатку чэрвеня падчас фестывалю нацыянальных культур хтосьці вырваў з коранем шэсць дрэў. Не прайшло і месяца, як зніклі яшчэ сем туй. Крадзяжы раслін у двары былі і раней. Хтосьці выкопваў кусты і кветкі, але ў такіх маштабах – упершыню.
Дарэчы, у мінулым годзе “Твой стыль” пісаў пра тое, як невядомыя кралі туі ля будынка грэка-каталіцкай парафіі па вул. Гараднічанскай.