Што турбуе беларусаў? (Інфаграфіка)
Гэтыя факты вынікаюць з вынікаў нядаўняга сацыялагічнага даследавання, праведзенага НІСЭПІ.
З дапамогай нашага інтэрактыўнага графіку вы можаце прааналізаваць, чаго найбольш апасаліся беларусы ў 1999-м, 2006-м, 2008-м і 2014-м гг.
З вынікаў даследавання вынікае, што эканамічная палітыка дзяржавы ў вачох беларусаў так і не прынесла пакуль абяцаных эфектаў. Тое ж можна сказаць і пра гучныя антыкарупцыйныя захады з боку кіраўніцтва краіны.
Затое за апошнія гады ўдвая больш беларусаў пачалі лічыць рэальнай страту незалежнасці краіны і пагрозу расколу ў грамадстве.
Апошні фактар хутчэй за ўсё вынікае з рэзкай палярызацыі беларусаў па пытанні стаўлення да падзей у суседняй Украіне.