На Сацыялістычнай раскапалі старадаўнія падвалы
Зараз каля раскапанай тэрыторыі прахожыя могуць іх убачыць. Аднак, што менавіта знаходзілася на гэтым месцы, гісторыкі адразу сказаць не бяруцца. Гэты раён горада быў забудаваны ў ХVI–XVII стагоддзях. Верагодна, што падвалы існуюць ужо з тых часоў. Невядома, каму яны служылі, але мажліва, што дом на адным фундаменце надбудоўваўся некалькі разоў.