Больш за 200 чалавек прымае удзел у марафоне Друскінінкай – Гродна
Марафон стартаваў ў 8.00. Удзельнікі пачнуць прыбягаць да стадыёна “Нёман” апасля 10.00. Сярод марафонцаў прадстаўнікі самых розных краін і ўзростаў.
Разам з удзельнікамі трасу Друскінінкай – Гродна праедуць медыкі і міліцыянт.
Прызавы фонд марафону на гэты раз складзе 6 тыс. даляраў.