У 1/8 Кубка Беларусі “Нёман” згуляе з “Гомелем”
Зараз гарадзенцы займаюць у чэмпіянаце краіны 8-е месца і маюць мізэрныя шансы на тое, каб патрапіць у шасцёрку каманд, якія будуць змагацца за медалі чэмпіянату.
3 жніўня гарадзенцы гуляюць у чэмпіянаце краіны ў гасцёх з “Гомелем”, ад якога адстаюць у турнірнай табліцы на 5 ачкоў. Толькі перамога ў гэтай гульні дазволіць камандзе Сяргея Саладоўнікава захаваць шансы на месца ў шасцёрцы.
Таму ўдалы выступ у Кубку краіны (перамога альбо выхад у фінал) застаюцца для гарадзенцаў апошняй магчымасцю, каб і наступным летам згуляць у еўракубках.