Супрацоўнікі ДАІ даганялі п’янога кіроўцу (відэа)
Як паведамляе БЕЛТА, на 183 км аўтатрасы Брэст-Мінск пьяны дальнабойшчык быў спынены стрэламі ў калёса аўтамабілю. На шматлікія папярэджанні супрацоўнікаў ДАІ ліхач не адгукаўся.
Падчас руху кіроўца закрануў яшчэ два аўтамабілі.
Фура “Сканія” перавозіла пяць новых інамарак. У час пагоні адна з машын была пашкоджана.
Пасля шматразовых папярэджанняў, супрацоўнікі ДАІ зрабілі некалькі папярэджвальных стрэлаў у паветра. Гэта не спыніла дальнабойшчыка. Тады пачалі страляць па колах фуры.
Затрыманы кіроўца апынуўся работнікам сталічнага транспартнага прадпрыемства. Ступень ап’янення, як паказалі вынікі даследвання ў Слонімскім цэнтральным шпіталі, склала 1,94 прамілле.