Маршрут шляхамі паўстання 1863 г. будзе прэзентаваны ў Гродне

|

Аўтарам тэксту выдання з’яўляецца Эдвард Дмухоўскі, а кансультантам – Андрэй Вашкевіч. Фотаздымкі для кнігі прадставілі гарадзенскія фатографы Ян Лялевіч і Юлія Дарашкевіч.

Пуцяводнік прапануе аматарам краязнаўчага турызму трохдзённую вандроўку па наступных маршрутах:

 

Першы дзень (Міншчына-Гродзеншчына): Мінск-Плябань-Мохавічы-Ліда-Нача-Шаўры-Вавёрка-Ішчолна-Жалудок-Пацэвічы-Азёры – 400 км.

Другі дзень (Гродна і ваколіцы): Гродна-Кадыш-Гожа-Мінявічы-Лунна – 200 км.

Трэці дзень (Гродзеншчына-Брэстчына-Міншчына): Індура-Свіслач-Якушоўка-Поразава-Падароск-Лыскава-Ласасін-Косава-Мілавіды-Сянно-Налібокі – 450 км.

 

Прэзентацыя выдання пачнецца заўтра а 18-й гадзіне.

 

Нагадаем, што раней у Гродне быў прадстаўлены яшчэ адзін падобны шляхавод – “Адрасы паўстання 1863-1864 у Гародні і на Гарадзеншчыне”.