700 жыхароў Украіны звярнуліся ў службу міграцыі Гродзенскай вобласці
За апошнія тры месяцы ў міграцыйную службу Гродзенскай вобласці звярнуліся 700 жыхароў Украіны.
Сярод прыезджых ёсць і тыя, хто жадае пераехаць да сваіх родных, і тыя, хто шукае на Гродзеншчыне працу, – паведамляе галоўны спецыяліст групы знешняй працоўнай міграцыі, бежанцаў і прыстанішча упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Ірына Далінчык.
З пачатку года на Гродзеншчыне больш за 500 жыхароў Украіны атрымалі права на працу ў Беларусі.
Крыніца: БЕЛТА