У жніўні падаражае праезд у гарадскім транспарце

|

З 2 жніўня аднаразовы праяздны білет будзе каштаваць 3500 рублёў у кіёсках і 4000 рублёў – у кіроўцы. 

 

Праезд у экспрэс аўтобусах будзе каштаваць 4500 рублёў. 

 

Апошні раз кошты на праезд ў гарадскім транспарце павышаліся 1 красавіка.