Рассельгаснагляд збіраецца прасіць Беларусь забараніць імпарт агародніны і фруктаў з Польшчы

|

У расійскім ведамстве сцвярджаюць, што прычынай забароны стала выяўленне ў польскай прадукцыі такіх шкоднікаў, як заходні каліфарнійскі (кветкавы) трыпс і ўсходняя пладажэрка.

 

“Мы ўтвараем адну мытную прастору, таму рызыкі для ўсіх адзіныя. Мы можам чакаць тое, што польскія бізнесмены будуць старацца гэтую ж прадукцыю пастаўляць праз трэція краіны па выглядам мясцовай прадукцыі”, — заявіў Аляксеенка.

 

У Польшчы рашэнне Расіі называюць палітычным, прынятым у адказ на санкцыі ЕС у дачыненні да расійскіх чыноўнікаў і арганізацый. Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы звярнулася да Еўракамісіі з просьбай кампенсаваць страты, бо Расія з’яўляецца найбуйнейшым рынкам збыту названай прадукцыі, паведамляюць замежныя СМІ.

 

Трэба адзначыць, што Польшча таксама з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком агародніны і фруктаў у Беларусь. Так, паводле звестак Белстата, у студзені—маі гэтага года імпарт яблыкаў, груш і айвы з Польшчы склаў 190,4 тыс. тон — на 66,6% больш, чым за такі ж перыяд мінулага.

 

Доля Польшчы ў агульным аб’ёме імпарту яблыкаў, груш і айвы ў вартасным вырадэнні за пяць месцаў склала 75,1%.

 

БЕЛАПАН