У верасні па Нёману праплывуць вікінгі
Арганізатар фестывалю Павел Дарафей паведаміў карэспандэнту БЕЛТА, што мэта фестывалю заключаецца ў аднаўленні і адлюстраванні ладу жыцця вікінгаў.
Фестываль пройдзе ў фармаце шматгадовай лодкавай экспедыцыі з гістарычным падтэкстам – паведамляе tut.by.
Для правядзення фестывалю дабудоўваецца карабль, у якім будзе вандраваць камнада з 15 чалавек. Таксама чакаюцца караблі з Рассіі і Украіны.
Фестываль пачнецца 21 верасня ў горадзе Бярозаўка. 24 верасня караблі спыняцца ў Мастах і 27 верасня прыплывуць у Гродна.
Удзельнікі фестывалю прадставяць для ўсіх жадаючых цікавую праграму, пазнаёмяць з культурай вікінгаў, правядуць майстар-класы, файер-шоў і іншае.
Падчас фестывалю будзе гучаць сярэднявечная музыка ў выкананні фолк-групы Hard Wood з Мінску і Spiritual Seasons з Украіны.