З сённяшняга дня беларусам забаронена адпачываць у лясах
З мэтай недапушчэння пажараў ад спякоты жыхары Беларусі не змогуць адпачываць у лясах.
Мясцовыя ўлады Гродзеншчыны на аснове Ляснога Кодэксу РБ прынялі рашэнні аб забароне адпачынку ў лясных зонах – паведамляе vgr.by.
Гродзенцам у хуткім часе можа быць забаронена наведваць лесапаркі Пышкі, Ласосна і Румлёва да 31 жніўня.
Штраф за наведванне лесу складзе 300 тысяч.
Рыхтаваць шашлыкі на прыродзе таксама забаронена, акрамя спецыяльна абсталяваных месцаў.