Гродзенец страляў па прахожых

|

5 жніўня ў дзежурную частку Кастрычніцкага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што на вуліцы Крэмко невядомы страляе ў прахожых з пісталета. 

 

Міліцыянты адразу прыбылі на месца і затрымалі 37-гадовага мужчыну, у якога з сабой былі пнеўматычны пісталет і газавы балончык.

 

Пасля апытання  сведак высветлілася, што хуліган зрабіў каля 10 выстралаў у бок 23-гадоага хлопца, а таксама страляў па другіх грамадзянах. Ніхто з іх не пацярпеў. 

 

Абставіны здарэння будуць усталяваныя ў выніку дэтальнай праверкі. Узбуджана угалоўная справа па артыкулу “Хуліганства з ужываннем зброі”. Віноўніка чакае абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў.