Іван Дзенісевіч перайшоў у клуб “Гарадзея”

Сёння стала вядома, што Іван Дзенісевіч, які не так даўно заявіў, што не будзе працягваць кантракт з клубам “Нёман”, перайшоў у клуб “Гарадзея”

 

Раней былы капітан “Нёмана” паведамляў, што не бачыць сэнсу гуляць у камандзе, бо з еўракубкаў “Нёман” выляцеў. Таксама футбаліст адзначаў, што хоча нешта змяніць у жыцці.

 

Пра пераход у клуб “Гарадзея” Дзенісевіч не паведамляў.

 

Такая навіна ўразіла многіх аматараў футболу.