Жанчына заснула за рулём пасля доўгай дарогі

|
 
Пасля доўгай дарогі ў цягніку Масква-Мінск, жанчына вярнулася дадому і адразу села за руль “Фольксвагена”. 
 
 
З пяцігадовым сынам кіроўца паехала ў вёску Міхалішкі, каб забраць у знаёмых сабаку. 
 
 
Стомленая жанчына заснула і машына заехала на правую абочыну пры павароце дарогі направа, пасля чаго зляцела ў кувет і апракінулась – паведамляе гродзенская ДАІ. 
 
 
Пяцігадовы хлопец быў непрышпілены і разам з маці трапіў у шпіталь.