Лукашэнка прызначыў новага мэра Гродна
Новага кіраўніка Гродзенскага гарвыканкама Лукашэнка назначыў 11 жніўня.
Мечыслаў Гой – 51-гадовы ураджэнец вёскі Шловенцы Воранаўскага раёна, жанаты, мае трох сыноў.
У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе быў назначаны кіраўніком Смаргонскага райвыканкама.
Раней мэрам Гродна быў Андрэй Худык, якога ў красавіку прызначылі намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта.