У Гродне пройдзе выстава кітайскай прамысловасці

|

Прамысловыя тавары сельскай гаспадаркі, хімічнай прамысловасці і іншых сфераў будуць прадстаўленыя на выставе – паведамляе БЕЛТА

 

Выстава праводзіцца з мэтай азнаямлення з патэнцыялам правінцыі Ганьсу. 

 

Насельніцтва правінцыі складае 26 міліёнаў чалавек. Ганьсу знаходзіцца ў цэнтральнай частцы КНР. Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Ланьчжоу.

 

Праз Ганьсу праходзіць 1600-кіламетровы ўчастак Шаўковага Шляху. 

 

Дамова пра супрацоўніцтва паміж правінцыяй Ганьсу і гарадзеншчынай была падпісаная яшчэ ў 2010 г. і прадугледжвае супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, культуры, вышэйшай адукацыі.

 

У студзені бягучага года паведамлялася, што кітайцы зацікаўленыя пабудаваць на тэрыторыі нашай вобласці індустрыяльны парк.