П’яны кіроўца затрыманы другі год запар ў той жа дзень
Невядомая колькасць алкаголю да дыскатэкі з сябрамі і тры літры піва ў клубе, зрабілі сваю справу.
Малады чалавек вярнуўся дадому з дыскатэкі на таксі. Вырашыў скарыстацца машынай, якую яго папрасілі адрэмантаваць і вярнуцца ў клуб.
Кіроўца ўзяў ключы ад “Рэно” і вярнуўся на дыскатэку да сяброў. Маладыя хлопцы, якія праходзілі недалёка ад клуба, пабачылі п’янога кіроўцу і затрымалі.
Тады вадзіцель “Рэно” абапёрся на капот машыны, і тая скацілася назад, дзе пагнула пярэдні бампер прыпаркаванай “Аўдзі”.
Супрацоўнікі ДАІ па прыездзе заключылі, што малады чалавек перавысіў магчымы ўзровень утрымання алкаголя ў арганізме ў 7 разоў.
Таксама стала вядома, што роўна год назад кіроўца атрымаў штраф за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.
Зараз парушальніку пагражае угалоўная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля.
Крыніца: gaigrodno.by