У Гродне здымаюць дакументальны фільм пра падзеі 1939 году

|

Фільмам займаецца Фонда Лелевеля, а ў Беларусі гэту ідэю падтрымаў незалежны Саюз Палякаў на Беларусі. Фільм мае папярэднюю назву “Grodno 1939″ і ён стане прыступкай да стварэння вялікага кіно пра гарадзенцаў – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

 

Пра здымкі фільму распавядае прэсавы сакратар СПБ Анджэй Пісальнік:

 

 – Здымкі ўжо пачаліся, яны адбываюцца без якой-небудзь саліднай падтрымкі з бізнес-колаў ці дзяржавы. Гэта чыстая грамадская ініцыятыва аматараў. Гэта будзе аматарскі фільм. Першы фільм, які здыме здымачная група, якая налічвае каля 60 чалавек. Гэта валанцёры збольшага. Але там ёсць таксама і прафесійныя фільмоўцы, якія працуюць без ганарараў.

 

Незалежны Саюз Палякаў па сваіх суполках ў Беларусі з Менска, Івянца, Гарадзеншчыны і Берасця сабраў дзевяць тысяч злотых і яшчэ каля пятнадцаці тысяч было сабрана з іншых фондаў.

 

Фота Савелія Малчанава