Дзе можна гуляць ў лесе?

Нагадаем, што з 6 жніўня, у сувязі з частымі ляснымі пажарамі, гродзенцам забаранілі гуляць у лесе. 

 

Намеснік старшыні гродзенскай ЖКГ Тадэвуш Талкач расказаў, што ў парках Румлёва, Пышкі і Ласосна можна гуляць толькі па заасфальтаваных сцяжынках. Каля 4-га шпіталю ў лясным масіве можна гуляць да прыпынку ў мікрараён Вішнявец. 

 

Наведваць лес у любых другіх неабсталяваных для адпачынку месцах забаронена. 

 

У лясах будзе патруляваць служба. Штраф да 25 базавых велячынь за прагулку ў забароненых месцах пагражае парушальнікам у выпадку паўторнага наведвання лесу. У першы раз служба зробіць папярэджанне.  

 

За распальванне кастроў і пікнік узабароненыхх месцах штраф складзе 37 базавых велячынь.