Гродзенка падманам зарабіла 2 млрд рублёў праз рэкламныя аб’явы

|

“Вазьму грошы ў доўг пад вялікі адсотак” – такая аб’ява была змешчана ў гродзенскіх газетах і ў бягучым радку на мясцовым тэлебачанні. 

 

Жанчына брала грошы, а пасля іх не вяртала. Для саліднасці яна нават здымала памяшканне, дзе прымала кліентаў – паведамляе газета “Перспектыва”.

 

Так, ахвярамі падману сталі каля 50 чалавек. Адзін з пацярпелых аддаў жанчыне 10 000 долараў. Скрадзеныя грошы зніклі. Куды – злачынца патлумачыць не змагла.

 

Суд пазбавіў жанчыну свабоды на восем год.