Фестываль “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў” пройдзе пад Гродна
На шлюзе Дамброўка сустрэнуцца калектывы з Беларусі, Польшчы і Літвы.
На фестывалі выступяць лепшыя гурты Гродзеншчыны. Таксама будзе працаваць выстава, кірмаш. Арганізатары плануюць правесці конкурсы і майстар-класы па рамёслах – паведамляе БЕЛТА.
Падчас закрыцця фестывалю адбудзецца шэства хлебаробаў і ўзнагароджанне пераможцаў спаборніцтваў па збору ўраджаю ў межах “Дажынак-2014”.
Адначасова фестываль пройдзе і на польскім баку Аўгустоўскага каналу.
У мінулым годзе фестываль адбываўся толькі на беларускім баку Аўгустоўскага каналу.