Фотафакт: заўзятары “Нёмана” ушанавалі памяць пра Руслана Салея

, |

Гэты банер маглі бачыць наведвальнікі мемарыяльнага турніра памяці Руслана Салея, які праходзіў 15-17 жніўня ў Мінску.

 

Гарадзенскі “Нёман” заняў у гэтым турніры 4-е месца, прапусціўшы наперад зборную клубаў Беларусі, расейскі “Сочы” і сталічнае “Дынама”.

 

А гарадзенскія заўзятары запомніліся мінчанам не толькі падтрымкай сваёй каманды, але і прыгожым учынкам у гонар самага славутага беларускага хакеіста, які ў свой час паспеў пагуляць і за гарадзенскую каманду.

 

Нагадаем, што Руслан Салей загінуў  у авіякатастрофе разам з іншымі хакеістамі яраслаўскага “Лакаматыва” 7 верасня 2011-м года.

 

Фота: vk.com/hcneman