За гродзенскімі школьнікамі будуць сачыць відэакамеры

|

З гэтага вучэбнага года іх усталююць ў СШ №№31, 34 у раёне Вішнявец, СШ №№27, 28, школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку на Дзевятоўцы, а таксама ў гімназіях №№4, 9, СШ №№3, 11, 12, 35 і пачатковай школе №1. 

 

Як правіла, камеры ўсталяваныя каля галоўнага ўваходу і асноўных падыходаў, але ў некаторых школах камеры размешчаны ўнутры будынка. 

 

Сёння відэанагляд вядзецца ў чатырнаццаці школах. Усталёўваецца навінка як на бюджэтныя, так і пазабюджэтныя сродкі установаў.