Калінінградская вобласць паспрабуе дамовіцца з Гродна аб пастаўках прадуктаў, трапіўшых пад санкцыі
Нагадаем, што год таму у часе прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных журналістаў Аляксандр Лукашэнка распавёў, як прапаноўваў Пуціну “аддаць” Калінінградскую вобласць Беларусі.
“Я кажу Уладзіміру Уладзіміравічу: аддай вось гэтыя землі. Мы ўзарэм палі, не трэба іх перадаваць ва ўласнасць” – прыгадаў прэзідэнт размову з расійскіх кіраўніком.
Лукашэнка паабяцаў тады зрабіць Калінінград “квітнеючай краінай” і дадаў, што развіваць расійскі анклаў магла б Гарадзенская вобласць.
Год таму ўлады Гарадзеншчыны дэкларавалі таксама гатоўнасць адчыніць у Калінінградзе дэманстрацыйную пляцоўку сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама наладзіць сэрвіснае абслугоўванне прададзенага ў Калінінградскую вобласць сельскагаспадарчага абсталявання.