З пачатку года затрыманыя чатыры групы гандляроў спайсам

|

Па яго словах, ў Гродзенскай вобласці за апошнія два гады рэзка павялічылася спажыванне сінтэтычных наркотыкаў. Практычна некантралюемы паток сумясей, якія трапілі ў рэгіён з Расіі, зрабіў наркотык лёгкадаступным і параўнальна танным. Сёння налічвацца ўжо 235 відаў забароненых псіхатропаў, іх спіс пастаянна расце. 

 

Наркотыкі спажываюць, у тым ліку, падлеткі 13-15 год, вучні сярэдніх школаў, якія вельмі часта не асведамляюць, наколькі небяспечна для жыцця і здароўя фізічнае і псіхічнае ўздзеянне нават адной дозы гэтых наркотыкаў. Асабліва цяжка правахоўцам даказаць віну інтэрнэт-гандляроў спайсамі. Увесь працэс распаўсюду наркотыкаў абдываецца онлайн, наркагандляры з дапамогай інтэрнту ствараюць сетку так званых мінёраў, якія пакідаюць амаль незаўважныя закладкі доз у пад’ездах, на дзіцячых пляцоўках. 

 

Тым не менш, з пачатку года выяўлены 4 групы інтэрнэт-гандляроў, на якіх удалося напрацаваць доказную базу. Справы яшчэ знаходзяцца ў працы. Першая група складаецца з шасці гродзенцаў, другая – з трох жыхароў Свіслачскага раёна, яшчэ адна – з жыхароў вобласці. Апошняя справа ўзбуджана зусім нядаўна. Часта на гандле спайсамі вырашаюць падзарабіць зусім маладыя людзі, як хлопец і дзяўчына з Ваўкавыска, якія паспрабавалі наркотыкі, якія прадавалі ў Гродне, і ў выніку абодва трапілі ў рэанімацыю. 

 

Калі ў 2013 годзе выпадкі перадазіроўкі наркотыкамі у Гродзенскай вобласці не фіксаваліся, то ў 2014 годзе ўрачы выратавалі жыццё ўжо 13 гродзенцам. У трох выпадках ў медыцынскія ўстановы з перадазіроўкай траплялі непаўнагадовыя. Выпадкаў смерці ад перадазіроўкі яшчэ не было. Усяго, па інфармацыя Дзмітрыя Менько, у Беларусі ў 2014 годзе зарэгістравана ўжо 654 выпадка перадазіроўкі наркотыкамі, з іх 94 звязаныя з непаўнагадовымі, ў 12 выпадках ужыванне спайсаў прывяло да смерці.