Хакейны “Нёман” атрымаў трэцюю перамогу ў Кубку Беларусі

|

Перамогу “Нёману” прынеслі шайбы, якія закінулі Капылец, Хамко і Ушакоў. Госці ў адказ закінулі толькі аднойчы.

 

Гэтая сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў суботу, але была перанесеная з-за таго, што ў Лядоваым палацы праходзіла выстава кітайскіх тавараў.

 

Для гарадзенскага клуба гэта трэцяя перамога ў турніры. У стартавай сустрэчы “Нёман” у дадатковы час адолеў “Брэст” (2-1), а 22 жніўня перамог у гасцёх “Юнацтва” (4-1).