“Нёман” прайграў БАТЭ

|

Сёлета каманды гулялі паміж сабой ужо двочы (у Кубку і ў чэмпіянаце краіны) і “Нёман” аніводнага разу ў іх не прайграваў.

 

Гэтым разам, аднак, працягнуць удалую серыю гульняў супраць БАТЭ не атрымалася.

 

Барысаўская каманда яшчэ ў першы тайме намаганнямі Аляхновіча і Якаўлева павяла ў ліку 2-0.

 

У сярэдзіне другога тайму Ягор Зубовіч з пеналькі скараціў лік у сустрэчы, але на большае ў гарадзенцаў не хапіла майстэрства. А вось госці маглі вызначыцца яшчэ пару разоў – пасля іх удараў мяч двойчы трапляў у штангу.

 

Гэты матч падвёў рысу пад першай паловай чэмпіянату. “Нёман” фінішаваў у ёй на 7-й пазіцыі і цяпер увосень будзе змагацца за месцы з 7 па 12-е. Ну а БАТЭ чакае барацьба за залатыя медалі чэмпіянату і Ліга чэмпіёнаў.

 Футбалісты “Нёмана” дзякуюць заўзятарам за падтрымку ў гульні з БАТЭ


31 жніўня. “Нёман” – БАТЭ 1-2

 

Фота з афіцыйнай старонкі “Нёмана” у Instagram