Падатковая іспекцыя затрымала партыю цыгарэт у Гродне коштам у паўмільярда
Інспекцыя МПЗ затрымала партыю тытунёвых вырабаў вытворчасці ГТФ «Нёман» з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь без суправаджальных дакументаў устаноўленага ўзору. Агульны кошт партыі цыгарэт склаў 579 600 000.
Цыгарэты былі канфіскаваныя. Матэрыялы справы перададзеныя ў суд для вынясення пастановы. Індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае штраф памерам у 300 базавых велічынь, што складае 45 млн. рублёў.
Піша: 015.by