У Гродне 4-5 верасня адбудзецца выстава-кірмаш вінаграду

Вінаградары з усёй Беларусі прымуць удзел у выставе, на якой будзе прадстаўлены цяплічны (“Аркадзія”, “Кішміш”), неўкрыўны (“Мінскі ружовы”, “Супага”), укрыўны ( “Цімур”, “Захапленне чорнае”).

 

На выставе можна набыць як гронкі вінаграду, так і яго саджанцы.

 

Выстава-кірмаш будзе працаваць з 10 да 17 гадзін у фае аграрнага ўніверсітэта (Церашковай, 28) – паведамляе прэс-служба ГГАУ

 

Уваход на выставу вольны.