Колькі каштуе давер да Velcom?

|

Выйграная справа сталася фіналам доўгага разбіральніцтва з кампаніяй Velcom, якое цягнулася ад кастрычніка мінулага года. Пачалося з таго, што ў мінулым годзе, калі Вінчэўскі быў у камандзіроўцы, яго сын прыняў удзел у рэкламнай гульні «Заведи мечту», у выніку чаго страціў значную суму грошай. Пацярпелы сцвярджаў, што Velcom парушыў дамову, не даслаўшы абавязковае смс-папярэджанне з інфармацыяй, што на рахунку засталося толькі 20% ад перадаплаты.

Звароты ў пракуратуру, міністэрства гандлю і іншыя ўстановы не далі вынікаў. Тады ў красавіку Вінчэўскі звярнуўся ў суд Ленінскага раёну, патрабуючы кампенсацыю маральнай шкоды памерам 300 000 рублёў. Прычынай была страта даверу да кампаніі. Учора, 15 ліпеня, суд ацаніў давер да Velcom на 80 000 рублёў.

Зміцер Вінчэўскі – не адзіная ахвяра рэкламнай гульні. У кастрычніку мінулага году парталы onliner.by, techlabs.by ды іншыя публікавалі каментары здзіўленых абанентаў, якім Velcom “дазваляў сыходзіць у мінус” на значныя грашовыя сумы. Аднак, вядомы толькі адзін выпадак, калі справу давялі да суда.

Аляксей Шота