Гродзеншчына на скрыжаванні межаў супрацоўнічае на 20 мільёнаў еўра

Арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы нашага рэгіёну удзельнічаюць у праграмах “Літва-Латвія-Беларусь” і “Польшча-Беларусь-Украіна”. Гэта спрыяе развіццю культуры, адукацыі і турызму, рэканструкцыі важных аб’ектаў культурнай спадчыны для розных краін.

 

Да прыкладу, у верасні мае быць адрамантаваная сядзіба Агінскіх. Еўрасвяз таксама вылучыў сродкі на гэты праект.

 

У сваю чаргу, пасол Польшчы Лешак Шарэпка сказаў у час сустрэчы, што геаграфічнае становішча і гістарычны здабытак – перавага для Беларусі, а пасол Літвы Эвалдас Ігнатавічус выказаў надзею на спрашчэнне візавага рэжыму, каб яшчэ больш актыўна супрацоўнічаць у культурнай і турыстычнай сферах.

 

Крыніца: БЕЛТА.