Валютчыкі ахвяравалі дзяржаве 100 тысяч даляраў

Грошы перавозіліся ў звычайнай спартыўнай сумцы. Паслугамі парушальнікаў карысталіся прадпрымальнікі, якім было неабходна схаваць прыбытак.

 

Зараз аператыўнікі распрацоўваюць схему дзеянняў групоўкі, а таксама магчымых пакупнікоў. Усе грошы канфіскаваныя на карысць дзяржавы – паведамляе тэлеканал АНТ.