Футбалісты “Нёмана” згулялі таварысцкі матч з “Ягелоніяй”

|

Як і гарадзенцы, клуб з Беластока сёлета не патрапіў у лік каманд, якія будуць змагацца за медалі сваіх чэмпіянатаў. 

 

Абедзьве каманды дазволілі сабе паэксперыментаваць са складам футбалістаў, якія выйшлі на поле. Да прыкладу, у складзе гарадзенцаў на поле выходзілі Цэслюкевіч, Гольцаў, Квенцэр, Забелін. 

 

Абедзьве каманды мелі магчымасці забіць гол, але так і не змаглі зрабіць гэта. У выніку нічыя 0-0. 

 

Ужо праз тыдзень (14 верасня) гарадзенцы распачнуць барацьбу на другім этапе чэмпіянату краіны за месцы з 7-га па 12-е. На сваім полі “Нёман” сустрэнецца з найгоршай пакуль камандай чэмпіянату Беларусі – магілёўскім “Дняпром”.

 

6 верасня. Таварысцкая сустрэча. “Ягелонія”, Беласток – “Нёман”, Гродна 0-0

 

Фота з афіцыйнай старонкі “Нёмана” у Фэйсбуку