А ці быў помнік?
У Васілішкаўскім сельсавеце нам паведамілі, што помніка знакамітаму музыку наогул ніколі не было! Адддзел культуры Шчучынскага райвыканкама гэта пацвердзіў. Ёсць толькі памятная дошка ў касцёле і яна на сваім месцы.
Па слядах таямнічага помніка мы пачалі шукаць у Сеціве інфармацыю пра яго адкрыццё. Знайшліся толькі паведамленні пра планы яго мантажу, але нідзе нічога пра ўжо ўсталяваную скульптуру.
Патэлефанаваўшы ў парафію св. Яна ў Васілішках, на ксяндза мы не трапілі. Затое жанчына, якая ўзяла слухаўку, вельмі здзівілася, калі пачула пра помнік. “У нас ёсць толькі помнік Яну Паўлу ІІ і ён добра стаіць ужо некалькі год”, – адказала яна.
Дык што ж за помнік дэмантавалі ў Васілішках паводле версіі Радыё Рацыя, а таксама адкуль узяліся яго здымкі?
На здымку – помнік паводле версіі Радыё Рацыя