У аварыі на вуліцы Белуша загінула жанчына
Адна з жанчын гаспіталізавана, а другая загінула на месцы. Кіроўца ехаў у машыне адзін і амаль не атрымаў ніякіх траўм. Хлопец таксама збіў дзве асвятляльныя апоры, агароджу аўтастаянкі, пасля чаго ўрэзаўся ў другі аўтамабіль.
Відавочцы паведамляюць, што малады чалавек быў пад уплывам нейкіх рэчываў, але гэта не алкаголь. Вынікі будуць вядомыя пасля экспертызы – паведамляе прэс-служба ДАІ.
На фота кіроўца “Seat Ibiza”.
Здымкі: прэс-службы ДАІ.