У цэнтры Гродна затрыманы прадавец насваю
Устаноўлена, што продаж ажыццяўляўся сістэматычна з сакавіка па жнівень. Даход ад продажу ацэньваецца ў 52 мільёны.
Абарот тытунёвай сумесі пад назвай “насвай” у Беларусі забаронены. Тавар арыштаваны. Грамадзяніну паграшае штраф да 7,5 мільёнаў з канфіскацыяй атрыманага даходу (ч.2 арт. 12.7 КаАП РБ).