На Зэльвеншчыне адбылася “Зялёная гулянка” (фота)

Гаспадары Міхаіл і Ірына Макей па-беларуску шчыра і ветліва сустрэлі каля 300 гасцей, у ліку якіх былі і 25 фермераў з усёй Беларусі. Яны і шматлікія зацікаўленыя афіцыйныя і грамадскія асобы вялі размову пра тое, як сёння можна на Беларусі атрымліваць экалагічна чыстыя прадукты харчавання, як можна з улікам сучасных тэхналогій працаваць у экалагічна чыстых умовах і адпачываць у гармоніі з прыродай.

 

Адначасова наведвальнікі свята захапляліся майстэрствам фальклорных груп, маглі добра падсілкавацца прысмакамі мясцовай кухні і набыць розныя рэчы, вырабленыя народнымі майстрамі.

 

Дапамаглі правесці гэтае свята Міністэрства спорту і турызму Беларусі ў рамках праекта USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, які рэалізуецца праз ПРААН.