Мытнік з Гродна асуджаны на 4 гады за злоўжыванне паўнамоцтвамі

|

Акрамя пазбаўлення волі, суд забараніў мытніку займаць любыя пасады прадстаўніка ўлады тэрмінам на 5 год. 

 

50-гадовы супрацоўнік беларускай мытні вырашыў дапамагчы знаёмай жанчыне прайсці мяжу без выплаты пошліны, якая складала 178 млн рублёў. У мужчыны канфіскавалі маёмасць, каб пагасіць страты дзяржавы. Выпадак здарыўся ў жніўні 2013 году на памежным пасту “Прывалка”. 

 

Крыніца: Вячэрні Гродна.