Незаконная партыя цыгарэт была затрымана ў Гродне

Інспекцыя МПЗ сумесна з міліцыяй затрымала аўтамабіль на вуліцы Белуша, у якім знаходзілася 14 тыс. пачак цыгарэт.

 

На кіроўцу, жыхара Свіслацкага раёна, быў складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Цыгарэты канфіскаваныя, а парушальніку пагражае штраф да 15 мільёнаў рублёў.

 

Крыніца: TUT.BY.