Хакейны “Нёман” замацаваўся сярод лідэраў чэмпіянату
Па ходу гульні з салігорскім “Шахцёрам” нашая каманда двойчы саступала ў ліку (0-1 і 2-3), але змагла вырваць перамогу з лікам 5-3.
Шайбы ў складзе гарадзенцаў на рахунку С. Маляўкі, Лісічкіна (2), Шырокава і Панцырава.
Пад кіраўніцтвам Васіля Спірыдонава, які змяніў пасля правальнага старта каманды ў чэмпіянаце латвійца Цыпруса, гарадзенцы атрымліваюць пакуль толькі перамогі.
Турнірная табліца чэмпіянату краіны выглядае зараз наступным чынам:
Месца | Каманда | Гульні | Ачкі |
---|---|---|---|
1 | “Юнацтва”, Мінск | 9 | 21 |
2 | “Нёман”, Гродна | 10 | 19 |
3 | “Шаxцёр”, Салігорск | 8 | 18 |
4 | “Металург-Жлобін” | 8 | 17 |
5 | “Хімік-СКА”, Наваполацк | 9 | 16 |
6 | ХК “Гомель” | 8 | 12 |
7 | “Дынама-Маладзечна” | 8 | 12 |
8 | ХК “Ліда” | 7 | 9 |
9 | ХК “Брэст” | 9 | 6 |
10 | ХК “Магілёў” | 8 | 5 |
11 | ХК “Віцебск” | 8 | 3 |
Наступную сустрэчу чэмпіянату “Нёман” згуляе 28 верасня ў гасцёх супраць “Магілёва”.
26 верасня. “Шахцёр” – “Нёман” 3:5 (0:0, 3:2, 0:3).
Фота hcneman.by