У Гродне адбудуцца Панеўрапейскія дні назіранняў птушак
Акцыя па назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак у гэтыя дні будзе адбывацца па ўсёй Еўропе (Eurobirdwatch-2014).
У суботу, 4 кастрычніка, арнітолагі чакаюць гарадзенцаў у цэнтры гораду ў парку імя Ж.-Э. Жылібера з 13 да 16.00. Арганізатары забяспечаць удзельнікаў акцыі трубамі, біноклямі і вызначальнікамі, дзякуючы якім можна будзе паглядзець на тых птушак, якія засталіся ў горадзе, зблізку.
Для ЎСІХ удзельнікаў падрыхтаваныя невялікія прызы.
Пляцоўка будзе знаходзіцца ля ракі Гараднічанка каля бронзавай дзяўчыны.
У нядзелю, 5 кастрычніка, адбудзецца палявая экскурсія на вадасховішчы каля в.Свіслач (Гродзенскі раён). Там можна будзе назіраць за вялкай колькасцю розных качак (свіцваў, крыжанак, чубатых ныркоў і ныркоў-сівакоў, лапаносак, чырак), вялікіх і малых коўраў, шэрых і вялікіх белых чапляў, кнігавак і іншых кулікоў– усяго каля 40-50 відаў птушак.
Арганізатары будуць чакаць удзельнікаў экскурсіі на стаянцы каля будынку малодшых класаў былой школы №1 на вул. Падольная (паміж запраўкай і будынкам БІП).
Дадатковую інфармацыю пра акцыю і магчымасці ўдзелу ў ёй шукайце на сайце www.birdwatch.by
Фота Дзмітрыя Вінчэўскага, www.birdwatch.by