“Нёман”: верасень без перамогаў

|

Чарговы матч у турніры за 7-12 месцы “Нёман” гуляў 27 верасня ў “Слуцку”. 

 

Гэта была ўжо трэцяя ў гэтым годзе сустрэча клубаў. Дагэтуль каманды былі абмяняўшыся перамогамі на чужых стадыёнах.

 

Гэтым разам заўзятары футболу ў Слуцку галоў не ўбачылі. Нічыя з лікам 0-0 пакінула гарадзенцаў на 8-м месцы ў турнірнай табліцы.

 

Цяпер гарадзенцы згуляюць 4 кастрычніка на сваім полі з брэсцкім “Дынама”.

 

27 верасня. “Слуцк” – “Нёман” 0:0

 

Фота з архіву fcneman.by