Вулічныя мастакі размалёўваюць Гродна (фота)
На бруднай шэрай будцы на вул. Гая, каля дзіцячага дому, з’явілася маленькая дзяўчынка на цёмна-сінім фоне ў старажытным адзенні.
На вул. Пушкіна намалявалі Вітаўта, Вялікага князя Літоўскага. Раней тут стаяла простая шэрая электрычная падстанцыя.
Чалавек з паветраным змеем, які адрываецца ад зямлі і ляціць у нябёсы, у хуткім часе з’явіцца на фасадзе дзевяціпавярхоўкі на Дзевятоўцы.
Бабуленька сярод кветак і дрэўцаў з апалым лісцем з’явілася на вул. Дзяржынска, але прца яшчэ не завершаная.
Цалкам праект завершыцца 15 кастрычніка.
Крыніца: s13.