Беларусь у Глабальным Індэксе старэння: паміж Гватэмалай і Расіяй

|

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень сталых людзей, ХэлпЭйдж Інтэрнэшнл (HelpAge International) прадставіў Глабальны Індэкс (Global AgeWatch), у якім адлюстраваныя пазіцыі 96 краін у адпаведнасці з сацыяльна-эканамічным дабрабытам сталых людзей. Даследаваннем быў ахоплены 91% сталых людзей планеты.

 

Індэкс дазваляе прасачыць, якія краіны найлепш клапоцяцца пра сталых людзей (у сферы пенсійнага забеспячэння, аховы здароўя, сацыяльнай палітыкі і г.д.), а ў якіх краінах у гэтых сферах яшчэ трэба зрабіць шмат чаго. 

 

У Гродне вынікі Індэксу былі прадстаўленыя ў час Медыя Сняданку для журналістаў арганізатарамі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, які з 2010 г. дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”.

Вынікі Глабальнага Індэксу прадстаўляе старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік

 

У параўнанні з мінулым годам Беларусь апусцілася ў гэтым рэйтынгу на чатыры прыступкі.

 

Як вызначаецца месца краіны ў рэйтынгу?

Месца кожнай краіны ў Індэксе вызначаецца шляхам сумавання адкрытых дадзеных па чатырох асноўных паказчыках: матэрыяльная забяспечанасць сталых людзей, іх стан здароўя, магчымасці для рэалізацыі асабістага патэнцыялу, а таксама спрыяльнага для сталых людзей асяроддзя.

 

Пазіцыі Беларусі па кожным з паказчыкаў

Як бачым, на фоне іншых краін Усходняй Еўропы Беларусь трымаецца ўсярэдзіне, істотна адстаючы ад Эстоніі, Чэхіі, Грузіі, Польшчы, Латвіі, але пры гэтым апярэджваючы Расію, Украіну, Сербію, Харватыю.

 

Што нас «цягне» уніз?

Месца Беларусі ў ніжняй частцы рэйтынга ў многім звязанае з нізкай пазіцыяй у Індэксе па паказчыку «Стан здароўя».

 

Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя, па дасягненні 60-гадовага ўзросту беларусы ў сярэднім маюць шанс пражыць 19 год (мужчыны 15 год, жанчыны 21).

 

Аднак пры гэтым толькі 4 гады – у добрых кандыцыях здароўя.

 

Як выглядаюць такія паказчыкі Беларусі на фоне іншых краін вы можаце паглядзець з дапамогай інфаграфікі: 

Пагартаць поўную рускамоўную версію Індэкса вы можаце на нашым сайце.

 

Для гэтага навядзіце курсор на дакумант ўнізе і пагартайце яго.