У машыне гродзенкі знайшлі 25 кг насення маку

43-гадовую гродзенку затрымалі на вул. Шчадрына. У верасні ў гэтай жанчыны ўжо канфіскавалі 575 кг наркатычнай сыравіны, якой хапіла б на 20 тыс. дозаў.

 

Намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Мянько паведаміў, што з 1 кастрычніка па 31 снежня на тэрыторыі вобласці праводзіцца акцыя “Стоп-спайс”. Акцыя напраўлена на ўзмацненне кантролю за незаконнай рэалізацыяй наркотыкаў і псіхатропаў.

 

Крыніца: БЕЛТА.